Апошнія навіны

05верасень

Як мы шукалі ашыйнік ваўка-эмігранта

 

Двое ваўкоў, за якімі мы сачылі дзякуючы GPS-ашыйнікам, сышлі з Белавежскай пушчы за мяжу. Цяпер аброжкі аўтаматычна адшпільваюцца, і мы шукаем іх па сігналах. Каб знайсці ашыйнік ваўка Рудога, давялося адправіцца ў Польшчу.

 

Сябры нашай праграмы

Нацыянальны парк “Белавежская пушча”
Белавежская пушча — адзін з самых буйных лясных масіваў раўніннай Еўропы, які захаваўся да нашых дзён у адносна непарушаным стане. У беларускай частцы, а таксама на прылеглых землях створана Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова “Нацыянальны парк “Белавежская пушча” плошчай у 150 069 га.
Франкфурцкае заалагічнае таварыства
Адна з найстарэйшых прыродаахоўных арганізацый у Еўропе, заснаваная ў 1858 годзе. Прыярытэтам дзейнасці таварыства з'яўляецца прасоўванне ідэй захавання дзікай прыроды ў Германіі і значных месцах для дзікай прыроды па ўсім свеце.
Ахова птушак Бацькаўшчыны
Грамадская арганізацыя працуе дзеля захавання разнастайнасці відаў і экасістэм у Беларусі шляхам далучэння насельніцтва да актыўнай аховы прыроды. Асноўнымі мэтамі АПБ з’яўляюцца захаванне біялагічнай разнастайнасці і заахвочванне насельніцтва да актыўнай аховы прыроды.