Вось гэта поспех: выпадкова трапіў на ферму ў Роўбіцы. Пашчасціла таму, што тут ёсць жывёльны могільнік, дзе закопваюць смакату – мёртвых кароў. Дакладней, не закопваюць – злёгку прысыпаюць глебай. Гэта для мяне вельмі зручна: не трэба самастойна паляваць, можно трохі раскапаць – сняданак на далоні. Да такой лёгкай ежы могуць дабрацца і іншыя – тыя ж лісы і сабакі.

Калі вось так адбіўся ад зграі, як сёння, – гэта ледзь не адзіная магчымасць падсілкавацца. Паляваць без важакоў на буйнога звера – таго ж аленя – амаль немагчыма. Я ж тады яшчэ не ведаў, што намячаецца застолле.

 Даведка

 Паводле санітарных правілаў, пахаванне трупаў жывёл ужыццяўляецца ў земляную яму (траншэю) глыбінёй не менш за 5 метраў з глыбінёй пахавання не меншай за 2 метры. Земляную яму (траншэю) засыпаюць вынятай зямлёй, над ёй насыпаюць курган вышынёй не меншай за 0,5 метра. То бок, паводле  правілаў, мёртвыя жывёлы хаваюцца глыбока. У выпадку Міколы пласт зямлі быў не большы за 15–20 сантыметраў. Гэта значыць, што для драпежнікаў такое месца – сапраўдная знаходка, якая вываблівае іх з лесу.