У такім рэжымы працы батарэі хопіць на год. Потым ашыйнік аўтаматычна скінецца з жывёлы – спрацуе так званы drop off, гэта запраграмавана. Пасля гэтага даследчыкі атрымаюць каардынаты, дзе пакінуты ашыйнік, і забяруць яго. Насамрэч у ашыйніку куды больш інфармацыі пра актыўнасць ваўкоў, чым прыходзіць у смс-паведамленнях, і даследчыкі “дастануць” яе. Калі шэры звер няспешна хадзіў, калі бегаў, калі спаў – усё зафіксавана. Dropp off першага ашыйніка адбудзецца вясной.  

Ашыйнікі з’явіліся ў Беларусі дзякуючы партнёрам прырододаахоўнага праекта – Франкфурцкаму заалагічнаму таварыству. Кошт аднаго ашыйніка – каля 3 000 еўра. 

Даследаванне такога ўзроўню праводзіцца ў Белавежскай пушчы ўпершыню.